/ / Общественно-политические и в области права
20.03.2017

У Беларусі паэтапна ўводзіцца забарона на лоўлю ўсіх відаў рыб на час нерасту

З 20 сакавіка ў Беларусі пачне паэтапна ўводзіцца забарона на лоўлю ўсіх відаў рыб.

Рыба

Лоўля ўсіх відаў рыбы ва ўгоддзях Брэсцкай і Гомельскай абласцей забараняецца з 20 сакавіка па 18 мая, Мінскай, Магілёўскай і Гродзенскай – з 1 красавіка па 30 мая, Віцебскай – з 10 красавіка па 8 чэрвеня. Выключэнне складае аматарскае рыбалоўства адной вудай з адным кручком або адным спінінгам, аснашчаным штучнай прынадай з адным кручком у светлы час сутак з берага або са штучных збудаванняў, акрамя чыгуначных і іншых мастоў, плацін, шлюзаў і іншых гідратэхнічных збудаванняў.

Акрамя названых тэрмінаў забароны на лоўлю рыбы ў рыбалоўных угоддзях дзейнічаюць забароны на лоўлю шчупака – з 1 сакавіка па 15 красавіка, у Віцебскай вобласці – з 9 сакавіка па 25 красавіка; сома звычайнага – з 1 лістапада па 31 сакавіка.

Сяргей РАСОЛЬКА, «Звязда», 18 сакавіка 2017 г.