/ / Новости PRAVO.BY
20.03.2020

Падпісаны Указ аб ваеннай форме адзення і знаках адрознення па воінскіх званнях ваеннаслужачых

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 100 «Аб ваеннай форме адзення і знаках адрознення па воінскіх званнях ваеннаслужачых».

Згодна з дакументам заснаваны ваенная форма адзення і знакі адрознення па воінскіх званнях ваеннаслужачых – пагоны.

Зацверджаны пералік прадметаў ваеннай формы адзення і апісанне знакаў адрознення па воінскіх званнях ваеннаслужачых.

Так, устаноўлена, што:

  • знакамі адрознення па воінскіх фарміраваннях, функцыянальным прызначэнні ваеннаслужачых з’яўляюцца эмблемы, нарукаўныя знакі, галуны, нашыўкі, лампасы, канты, вышыванне, кукарды, гузікі, апісанне якіх зацвярджаецца адпаведнымі дзяржаўнымі органамі, у якіх прадугледжана ваенная служба; 
  • ваеннаабавязаныя, прызваныя на ваенныя (спецыяльныя) зборы, рэзервісты носяць ваенную форму адзення і знакі адрознення, зацверджаныя для ваеннаслужачых, якія праходзяць тэрміновую ваенную службу, з улікам асаблівасцей, устаноўленых адпаведнымі дзяржаўнымі органамі, у якіх прадугледжана ваенная служба; 
  • асобы радавога і начальніцкага саставу органаў унутраных спраў, якія маюць спецыяльныя званні ўнутранай службы, носяць ваенную форму адзення і знакі адрознення, зацверджаныя для ваеннаслужачых унутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў; 
  • апісанне і правілы нашэння прадметаў ваеннай формы адзення зацвярджаюцца адпаведнымі дзяржаўнымі органамі, у якіх прадугледжана ваенная служба; 
  • нормы забеспячэння прадметамі ваеннай формы адзення ваеннаслужачых Узброеных Сіл, органаў пагранічнай службы, органаў дзяржаўнай бяспекі, унутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў зацвярджаюцца па ўзгадненні з Міністэрствам фінансаў адпаведна Міністэрствам абароны, Дзяржаўным пагранічным камітэтам, Камітэтам дзяржаўнай бяспекі, Міністэрствам унутраных спраў.

Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Па інфармацыі Нацыянальнага прававога Iнтэрнэт-партала Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні матэрыялу спасылка на Нацыянальны прававы Iнтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь абавязковая!

Нашли ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите «Ctrl+Enter».