/ / Новости PRAVO.BY
06.12.2017

Створаны Нацыянальны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні XXV Дня беларускага пісьменства

Пастановай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 снежня 2017 года № 922 створаны Нацыянальны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні XXV Дня беларускага пісьменства ў г. Іванаве Брэсцкай вобласці 2 верасня 2018 г.

Названы арганізацыйны камітэт пад старшынствам намесніка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Васіля Жарко створаны з мэтай забяспечыць падрыхтоўку і правядзенне чарговага Дня беларускага пісьменства.

Святочныя мерапрыемства будуць фінансавацца за кошт прадугледжаных на гэтыя мэты сродкаў Брэсцкага аблвыканкама, Іванаўскага райвыканкама, рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, іншых зацікаўленых.

Свята Дзень беларускага пісьменства ўсталявана ў 1994 годзе з мэтай падвышэння прэстыжу пісьмовасці і друку як грунту шматвяковай нацыянальнай культуры, дзеля далейшага множання яе набытку, узмацненні яе ролі і значэнні ў духоўным жыцці грамадства і адзначаецца штогод у першую нядзелю верасня.

Па інфармацыі Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні матэрыялу спасылка на Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь абавязковая!