Логотип Национального правового интернет-портала Республики Беларусь Национальный правовой интернет-портал Республики Беларусь
 
Главная Карта портала Контакты
Поиск
Новости
Государство и право
Правовая информация
Национальный реестр
Экспресс-бюллетень
Эталонный банк данных
Классификатор
Юридический словарь
Проекты законов
Банк данных БИЗНЕС
Технические правовые акты
Нормотворческая деятельность
Наука и образование
Помнiкi гiсторыi права Беларусi
Правовая информатизация
Регионы
Услуги
Правовые издания
Вопрос-ответ
Справочная информация
Справочник организаций
Административные процедуры
Интернет-ресурсы
Рассылки
Форум
О портале

 

Главная Помнiкi гiсторыi права Беларусi
 

Агульныя звесткі

 

Станаўленне дзяржаўнасці на землях сучаснай Беларусі налічвае больш чым тысячагадовую гісторыю, пачынаючы з утварэння ў 9 стагоддзі Полацкага, Тураўскага, Наўгародскага і некаторых іншых княстваў. Першапачаткова гэтыя княствы ўваходзілі ў склад Кіеўскай Русі - надзвычай пашыранай сярэднявяковай федэрацыі з пэўнымі адносінамі паміж князямі на пачатках сюзерэнітэту-вассалітэту. Некаторыя з буйных княстваў у 10-12 стст. сталі фактычна незалежнымі і кіраваліся прадстаўнікамі мясцовых дынастый.

У гэты жа час пачало фарміравацца і канстытуцыйнае (дзяржаўнае) права. Далей, па меры развіцця новых дзяржаўных утварэнняў, развіваліся і прававыя нормы, што замацоўвалі і рэгламентавалі асноўныя бакі жыццядзейнасці дзяржавы.

З сярэдзіны 13-га да канца 18-га стагоддзя землі Беларусі ўваходзілі ў склад Вялікага княства Літоўскага як фактычна незалежная суверэнная дзяржава; а таксама ў склад Рэчы Паспалітай у якасці адной з дзвюх асноўных складаючых частак федэрацыі.

Пасля ўключэння ў склад Расійскай імперыі Беларусь не мела дзяржаўнага статусу, што знайшло адлюстраванне ў яе афіцыйнай назве з 1840 года - Паўночна-Заходні край. У дачыненні да Беларусі не было выдана спецыяльных законаў, што выдзялялі б яе як рэгіен, які знаходзіўся ў асобым прававым становішчы. Этнічная тэрыторыя беларусаў з 1801 года ўваходзіла ў склад Мінскай, Магілеўскай, Віцебскай, Гродзенскай і Віленскай губерній.

25 сакавіка 1918 г. ва ўмовах акупацыі Беларусі германскімі войскамі ў ходзе Першай сусветнай вайны была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка - нацыянальная буржуазна-дэмакратычная дзяржава. Аднак паўнавартаснай дзяржавай яна не стала, бо не мела Канстытуцыі, не мела дзяржаўнай граніцы, уласных узброеных сілаў, фінансаў і іншых атрыбутаў дзяржаўнасці.

Арганізацыя палітычнага і эканамічнага жыцця пасля ўтварэння 1 студзеня 1919 года Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі адбывалася пад кантролем цэнтральных уладаў. Некамуністычныя партыі і арганізацыі былі забаронены, а кіраўнічыя функцыі сканцантраваны ў руках партыйнага апарата. Разам з тым, Канстытуцыя БССР абвяшчала, што ўся ўлада ў рэспубліцы належыць Саветам рабочых, сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў. З 1937 г. па 1996 г. вышэйшым органам дзяржаўнай улады з'яўляўся Вярхоўны Савет.

Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце рэспублікі, прынятая 27 ліпеня 1990 года, паклала пачатак навейшай гісторыі незалежнай дзяржавы.

Падзеі і жыцце людзей, што пражывалі на тэрыторыі сучаснай Беларусі, непарыўна звязаны з грамадскімі адносінамі і прававымі нормамі, што дзейнічалі ў розныя гістарычныя перыяды. Таму так важна ведаць гісторыю права нашых подкаў. Веданне гісторыі, сваіх каранеў дапамагае асэнсаваць сучаснасць і зазірнуць у будучыню.

У сувязі з гэтым, Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь прынялі рашэнне аб рэалізацыі праекта "Канстытуцыйнае права Беларусі". Мэтай работы з'яўляецца стварэнне банка даных электронных крыніц канстытуцыйнага права: канстытуцый, якія мелі заканадаўчую сілу на этнічных землях Беларусі; канстытуцыйных законаў, міжнародна-прававых актаў, што з'яўляліся абавязковымі для Беларусі ў той ці іншы гістарычны перыяд; дзяржаўна-прававых актаў вышэйшых органаў улады і кіравання, органаў мясцовага самакіравання Беларусі; юрыдычнай літаратуры 10-21 стст.

Зрабіць гэта неабходна і для захавання гісторыка-прававой спадчыны, якая з'яўляецца неад'емнай часткай сусветнай культуры, і для забеспячэння далейшага развіцця юрыдычнай навукі і адукацыі, і для папулярызацыі ідэй верхавенства закона і дэмакратыі, і для роста прававой культуры грамадства як неабходных складаючых фарміравання прававой дзяржавы.

Выбар выканаўцаў вышэйназванага праекта не быў выпадковым. Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь з'яўляецца галоўным галіновым бібліятэчна-інфармацыйным цэнтрам і цэнтрам рэтраспектыўнай навукова-дапаможнай бібліяграфіі па праблемах дзяржавы і права краіны.

Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь - цэнтральная дзяржаўная навукова-практычная ўстанова ў вобласці камп'ютарнага назапашвання, захавання, сістэматызацыі і прадастаўлення ў карыстанне эталоннай прававой інфармацыі, - мае вялікі вопыт работы з прававой інфармацыяй, інфармацыйна-пошукавымі сістэмамі і Інтэрнет-тэхналогіямі.

Галоўная задача праекта - забяспечыць шырокі бесперашкодны доступ усім жадаючым да гістарычных матэрыялаў. Улічваючы, што дакументы маюць высокую гістарычную каштоўнасць і адчуваюць патрэбу ў пэўных умовах захавання і карыстання, доступ да іх зараз абмежаваны нават вузкаму колу спецыялістаў. Таму работа, рэалізуемая стваральнікамі электроннага банка даных, мае фундаментальнае значэнне для захавання гістарычнай спадчыны і прадастаўлення неабмежаванай колькасці асобаў доступу да гераічнай гісторыі станаўлення беларускай дзяржаўнасці.

Вверх
 

Агульныя звесткі

Летапiсы, граматы, прывiлеi XII-XVI стст.

Беларускiя граматы i прывiлеi XIII-XIV стст.

Граматы XV-XVI стст. Вялiкага княства Лiтоўскага

Статуты Вялiкага княства Лiтоўскага

Уводзiны

Статут 1529

Каментарыi да статута

Статут 1566

Каментарыi да статута

Статут 1588

Каментарыi да статута

Акты Рэчы Паспалітай

Акты Рэчы Паспалітай

Акты Расiйскай Iмперыi

Акты Расiйскай Iмперыi

Акты РСФСР адносна Беларусi - 1917-1918 гг.

Акты РСФСР адносна Беларусi - 1917-1918 гг.

Конституция 1918 г.

Акты перыяду аднаўлення беларускай дзяржаўнасцi

Акты перыяду аднаўлення беларускай дзяржаўнасцi

Акты БНР

Акты БНР

Конституции Беларуси

Конституция 1919 года

Конституция 1927 года

Конституция 1937 года

Конституция 1978 года

Конституция 1978 года (с изменениями и дополнениями)

Канстытуцыя 1994 года

Конституция 1994 года (с изменениями и дополнениями)

Канстытуцыя 1994 года (са змяненнямі і дапаўненнямі)

 

Банк данных «Помнікі гісторыі права Беларусі»

Логотип Национального правового интернет-портала Республики Беларусь Copyright © 2003-2010 Национальный центр правовой информации Республики Беларусь
Адрес: Республика Беларусь, 220701, г. Минск, ул. Берсона, 1a.
тел/факс. 375-17-2227064; e-mail: portal@ncpi.gov.by
  Дизайн сайта:
"Арт-миссия"