Логотип Национального правового интернет-портала Республики Беларусь Национальный правовой интернет-портал Республики Беларусь
 
Главная Карта портала Контакты
Поиск
Новости
Государство и право
Правовая информация
Национальный реестр
Экспресс-бюллетень
Эталонный банк данных
Классификатор
Юридический словарь
Проекты законов
Банк данных БИЗНЕС
Технические правовые акты
Нормотворческая деятельность
Наука и образование
Помнiкi гiсторыi права Беларусi
Правовая информатизация
Регионы
Услуги
Правовые издания
Вопрос-ответ
Справочная информация
Справочник организаций
Административные процедуры
Интернет-ресурсы
Рассылки
Форум
О портале

 

Главная Помнiкi гiсторыi права Беларусi
 

Каментарыі да статута 1529 года

 

У прэамбуле да Статута вялікі князь літоўскі і кароль польскі Жыгімонт аб'яўляе аб тым, што жадае даць правы ўсім жыхарам дзяржавы - "подданым а тубылцом", свецкім і духоўным, праваслаўным і католікам, усім тым, хто меў гэтыя правы ад папярэдніх князёў (Казіміра, Аляксандра і інш.). Гэта тычыцца маёмасных правоў і шляхецкіх вольнасцей, калі адносна іх былі выдадзены адпаведныя граматы на лацінскай ці рускай (у сэнсе тагачаснай беларускай) мовах. Князь адзначае, што правы гэтыя Статутам пацвярджаюцца і павялічваюцца на вечныя часы.

 

Раздзел 1

 

У першым раздзеле Статута паўтараюцца, удакладняюцца і дапаўняюцца палажэнні агульназемскіх грамат аб адказнасці кожнага чалавека індывідуальна за ўласныя правапарушэнні (арт. 1), аб падпадрадкаванасці ўсіх людзей, як багатых так і бедных, аднолькавым пісаным законам дзяржавы (арт. 2), аб абавязковым і неадкладным разглядзе, з удзелам паноў радных, тых судовых спраў, якія былі ўзбуджаны пры папярэдніх князях (арт. 14) і інш.

Арт. 19. Пацвярджаюцца вялікім князем падараванні (пажалаванні) феадалам зямель, здзейсненыя папярэднімі князямі.

Арт. 20. Князь абяцае ў заканадаўча рэгламентаваны тэрмін разглядаць судовыя справы, якія тычацца гонару і годнасці асобы. У тым выпадку, калі б хто не дачакаўся разгляду сваёй справы і памёр, гэта не павінна было шкодзіць яго нашчадкам.

Арт. 22. Гаворыцца аб вызваленні жыхароў дзяржавы ад шэрагу павіннасцей і аб захаванні некаторых іх абавязкаў адпаведна звычаёваму праву.

Арт. 23. Пад пагрозай крымінальнага пакарання павінны выконвацца пастановы вялікага князя, якія ён прымае сумесна з радай.

Арт. 24. У тым выпадку, калі князем быў выдадзены пісьмовы дакумент (грамата) адносна маёмасных правоў адной асобе, а потым на гэту ж маёмасць ён выдаў іншай асобе грамату, то лічыцца законным першы дакумент, акрамя выпадкаў неўступлення ў валоданне маёмасцю на працягу дзесяці гадоў.

Арт. 25 мае вельмі важны характар у сувязі з тым, што Вялікае княства Літоўскае знаходзілася ў стане уніі з Польшчай. Закон забараняе вялікаму князю, які адначасова з'яўляўся і каралём Польшчы, нікому нічога на тэрыторыі Княства не дараваць у той час, калі ён знаходзіўся ў Польшчы. Удакладняецца, што граматы на валоданне нерухомасцю ў дзяржаве павінны прымацца толькі разам з панамі раднымі (рада Вялікага княства Літоўскага) на вальным сойме.

Арт. 26. Забараняецца падданым Вялікага княства станавіцца на пастой і браць з княжацкіх двароў пракорм для сябе і коней, акрамя двароў, якія былі размешчаны ў пушчах.

 

Раздзел 2

 

У другім раздзеле, які прысвечаны воінскаму абавязку жыхароў Вялікага княства Літоўскага, важнымі з'яўляюцца палажэнні, якія рэгламентуюць абавязак усіх ваеннаабавязаных людзей пад час вайны выконваць воінскую службу паводле спецыяльнай пастановы, а таксама парадак з'яўлення ў дзеючую армію (арт. 1).

Арт. 2. Вялікі князь грозна прыказвае збірацца ўсім ваеннаабавязаным асобам пад павятовымі харугвамі (сцягамі), акрамя асаблівых гетманскіх прадпісанняў і інш.

Арт. 15. Забараняецца на вайне рабіць шкоду мясцоваму насельніцтву, браць у яго розныя рэчы і харч. Пры неадкладнай жа патрэбе - закон абавязвае кампенсаваць узятае ў насельніцтва адпаведна са спецыяльным статутам і інш.

 

Раздзел 3

 

Раздзел прысвечаны правам і вольнасцям шляхты. Перш за ўсе вялікі князь абавязваецца ў выпадку набыцця права кіравання яшчэ якой-небудзь дзяржавай не прыносіць шкоды Вялікаму княству Літоўскаму і панам радным (арт. 1), не памяншаць тэрыторыю дзяржавы (арт. 2), не даваць чужаземцам пасад і земляў у дзяржаве (арт. 3), захоўваць папярэдне вызначаныя і дадзеныя пасады ў Княстве і дазваляць службовым асобам дзейнічаць адпаведна старым звычаям, аднак выкарыстоўваць пры гэтым Статут (арт. 4).

Арт. 5. Закон забараняе па завочнаму абвінавачванню адбіраць пасады і землі, а караць абвінавачаных патрабуе толькі за віну і ў судовым парадку.

Арт. 6-7. Вялікі князь пацвярджае папярэднія заканадаўчыя акты, а новыя абяцае прымаць з мэтай карысці для дзяржавы і толькі з дазволу паноў рады, абяцае ўсіх феадалаў, мяшчан і іх людзей захоўваць пры свабодах і вольнасцях, дадзеных ім (гаспадаром) і яго папярэднікамі.

Арт. 8. Замацоўвае права ўсіх феадалаў свабодна выязджаць за межы дзяржавы для пошуку лепшай долі або навучання рыцарскай справе, выключаючы землі непрыяцельскія.

У арт. 9 гаворыцца аб праве феадалаў і мяшчан свабодна наследаваць маёмасць уласных бацькоў.

Арт. 10. Забараняецца ўзвышать простых людзей над шляхтай. Шляхту ж закон патрабуе заўсёды захоўваць пры свабодах і вольнасцях.

Арт. 16. Пад пагрозай крымінальнага пакарання ўсе падданыя дзяржавы абавязваюцца выконваць пастановы мясцовай адміністрацыі.

 

Раздзел 6

 

Арт. 1. Замацоўваецца прынцып усеагульнасці права. Службовыя асобы дзяржавы і суддзі абавязваюцца ў сваёй дзейнасці карыстацца толькі пісаным законам. У выпадку неўрэгуляванасці нормамі Статута тых ці іншых грамадскіх адносін, дазваляецца дзейнічаць у адпаведнасці са звычаямі, аднак з умовай, што пазней на сойме новая норма павінна быць прынята.

Арт. 2. Удакладняе папярэдні артыкул і патрабуе завяршэння разгляду справы ў судах нават у тым выпадку, калі б суддзі судзілі не ў адпаведнасці з пісаным законам. Аднак пасля разгляду справы пакрыўджаны разам з суддзямі павінен будзе з'явіцца на вялікакняжацкі або соймавы суд.

Арт. 10. Заканадаўча замацоўваецца правіла адносна таго, што ў Вялікім княстве Літоўскім чужаземцы не маюць права быць адвакатамі ("пракуратарамі").

 

Раздзел 9

 

Упершыню ў гэтым раздзеле замацоўваюцца нормы, якія накіраваны на ахову прыроды. Так, арт. 1 пад пагрозай значнага штрафу на карысць вялікага князя і выплаты ўласніку кошта жывёлы забараняе паляваць у чужых лясах. Пры гэтым Статут дакладна рэгламентуе кошт лясных звяроў, птушак і інш.

Вверх
 

Агульныя звесткі

Летапiсы, граматы, прывiлеi XII-XVI стст.

Беларускiя граматы i прывiлеi XIII-XIV стст.

Граматы XV-XVI стст. Вялiкага княства Лiтоўскага

Статуты Вялiкага княства Лiтоўскага

Уводзiны

Статут 1529

Каментарыi да статута

Статут 1566

Каментарыi да статута

Статут 1588

Каментарыi да статута

Акты Рэчы Паспалітай

Акты Рэчы Паспалітай

Акты Расiйскай Iмперыi

Акты Расiйскай Iмперыi

Акты РСФСР адносна Беларусi - 1917-1918 гг.

Акты РСФСР адносна Беларусi - 1917-1918 гг.

Конституция 1918 г.

Акты перыяду аднаўлення беларускай дзяржаўнасцi

Акты перыяду аднаўлення беларускай дзяржаўнасцi

Акты БНР

Акты БНР

Конституции Беларуси

Конституция 1919 года

Конституция 1927 года

Конституция 1937 года

Конституция 1978 года

Конституция 1978 года (с изменениями и дополнениями)

Канстытуцыя 1994 года

Конституция 1994 года (с изменениями и дополнениями)

Канстытуцыя 1994 года (са змяненнямі і дапаўненнямі)

 

Банк данных «Помнікі гісторыі права Беларусі»

Логотип Национального правового интернет-портала Республики Беларусь Copyright © 2003-2010 Национальный центр правовой информации Республики Беларусь
Адрес: Республика Беларусь, 220701, г. Минск, ул. Берсона, 1a.
тел/факс. 375-17-2227064; e-mail: portal@ncpi.gov.by
  Дизайн сайта:
"Арт-миссия"